Джордж Майкл лечыцца ад нарказалежнасці

Джордж Майкл (George Michael) знаходзіцца на лячэнні ў рэабілітацыйнай клініцы.  Поп-спявак сам прыняў рашэнне звярнуцца па дапамогай да лекараў, пасля таго як трапіў у аварыю ў стане наркатычнага ап'янення. Нагадаем, у канцы ліпеня Майкл урэзаўся на сваім джыпе ў вітрыну крамы, знаходзячыся ў нецвярозым стане. Суд прызнаў яго вінаватым у захоўванні марыхуаны і кіраванні пад уплывам наркатычных рэчываў.

Гэты інцыдэнт дапамог Майклу ўсвядоміць, што ён не можа самастойна вырашыць свае праблемы, і прымусіў звярнуцца за дапамогай да прафесіяналаў. Лекары прыпісалі выканаўцу 14-дзённую праграму дэтаксікацыі, у якую таксама ўваходзяць сеансы псіхатэрапіі.

«Я хачу шчыра падзякаваць вам за словы падтрымкі і супакоіць тых, хто перажывае за мяне. Я цалкам разумею сур'ёзнасць майго становішча, і шчыра прашу ў вас прабачэння, - напісаў Майкл на сваім сайце. – Я спрабаваў самастойна вырашыць свае праблемы і мне вельмі шкада, што мой гонар не дазваляў мне шукаць старонняй дапамогі, пакуль не адбылася гэта аварыя».

Канчатковае рашэнне па справе Джоржджа Майкла будзе вынесеная ў верасні. Суддзя, які курыруе гэтую справу, лічыць, што музыка можа быць асуджаны да пазбаўлення волі тэрмінам на некалькі месяцаў.

Фота: specialradio.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі