Джону Ленану прысвецяць серыю раяляў

Да 70-годдзя Джона Ленана (John Lennon) карпарацыя Steinway & Sons выпусціць серыю эксклюзіўных фартэпіяна "Imagine".
Гэта будуць інструменты ручной працы, зробленыя па ўзоры раяля, які Ленан падарыў Ёка Она на яе Дзень нараджэння ў 1971 годзе. Кожны інструмент будзе "адзначаны" адным з чатырох малюнкаў Ленана - "Come Together", "Grand Piano", "Freda People" ці "Self Portrait".

Фартэпіяна будуць утрымліваць яшчэ некалькі напамінаў пра Ленана – медальён з подпісам музыкі, уступныя радкі з "Imagine" на пазалоце, словы песні "You may say I'm a dreamer" на басовым боку абадка і г.д.

"Гэта сапраўды ўнікальны інструмент, які мы рады прадставіць нашым пакупнікам, - кажа прэзідэнт Steinway & Sons Рон Лосбі. – Для нас вялікі гонар, што містар Ленан калісьці абраў менавіта нашу фірму для стварэння гэтага знакамітага раяля. Зараз мы з гонарам прадстаўляем серыю інструментаў "Imagine", якую выпускаем у гонар юбілею гэтага легендарнага музыкі, чыя музыка і філасофія знаходзіць водгук па ўсім свеце ў людзей розных пакаленняў".

Фота: last.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі