Джон Ленан з'явіцца на брытанскіх манетах

Каралеўскі манетны двор Вялікабрытаніі выпусціў серыю калекцыйных манет з выявай Джона Ленана (John Lennon).  Кандыдатура былога ўдзельніка The Beatles, які загінуў у 1980-м годзе ад рук псіхічна нездаровага прыхільніка, была зацверджаная па выніках агульнанацыянальнага галасавання, падчас якога Ленану аддалі перавагу 92% апытаных. Следам за Джонам размясцілася знакамітая пісьменніца Джэйн Осцін, і набрала ўсяго 4.2%.

У якасці магчымых кандыдатур разглядаліся таксама інжынер-вынаходнік, піянер тэлебачання Джон Бэрд і сэр Уолтэр Рэйлі – вядомы дзяржаўны дзеяч часоў Лізаветы I (вядомы таксама як папулярызатар тытуню ў Вялікабрытаніі).

Наклад калекцыйных срэбных манет з выявай Джона Ленана абмежаваны 5000-мі асобнікаў. Кошт кожнай (нягледзячы на 5-фунтавы намінал) складае 45 фунтаў стэрлінгаў.

Таксама выпушчана ўнікальная 24-каратная залатая версія манеты, якая будзе перададзена спадкаемцам музыкі.

Фота: last.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі