Джон Ленан рэкламуе аўтамабілі

Ёка Она (Yoko Ono) і яе сын Шон Ленан (Sean Lennon) апынуліся ў цэнтры скандалу.  Удава Джона Ленана (John Lennon) дала дазвол на выкарыстанне відэазапісу інтэрв'ю легендарнага бітла ў новым рэкламным роліку французскіх аўтамабіляў Citroёn.

Абурэнне грамадскасці выклікаў той факт, што скарыстаныя ў роліку фразіроўкі Джона былі выдраныя з кантэксту. У выніку словы падтрымкі ў адрас яго прыхільнікаў, выказаныя ў далёкіх 70-х, зараз гучаць як заклік набываць машыны Citroёn.

Абараняць Ёка пачаў яе сын Шон Ленан, які заявіў, што маці кіравалася не жаданнем нажывы, а імкненнем асвяжыць памяць пра Ленана. "Я разумею, чаму людзі так накінуліся на маю маці, - піша ў сваім блогу на Twitter Шон Ленан. - Але яна зрабіла гэта ў надзеі падтрымаць памяць пра бацьку ў свядомасці людзей. У новых рэаліях рабіць гэта становіцца ўсё цяжэй, і існуе не так шмат рэчаў, якія былі б такімі ж эфектыўнымі, як тэлебачанне".

Фота: last.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі