Джо Сатрыяні адклікаў іск супраць Coldplay

Гітарыст Джо Сатрыяні (Joe Satriani) адклікаў з суду свой іск супраць брытанскіх поп-рокераў Coldplay. Гэтую інфармацыю пацвердзіў на днях прадстаўнік музыкі, які адмовіўся раскрываць дэталі дасягнутай дамовы.

Нагадаем, што ў снежні 2008-га году гітарыст-віртуоз заявіў, што музыкі без дазволу выкарысталі рыф з яго кампазіцыі “If I Could Fly” для свайго хіта “Viva La Vida”. У сваю чаргу, Coldplay аспрэчвалі любыя абвінавачванні ў плагіяце, заяўляючы, што стварылі сваю песню без любой дапамогі.

Меркавалася, што да разгляду будуць прыцягнутыя музычныя эксперты, якія змогуць устанавіць падабенства двух трэкаў. Тым не менш, да гэтага не дайшло - і справа ўладжана палюбоўна.

Менеджмент Coldplay таксама не спяшаецца выдаваць умовы пагаднення, так што кошт пытання застаецца за кадрам.

@Music
Фота: stratochrister.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі