Джо Кокер стаў ордэнаносцам

Легендарны спявак Джо Кокер атрымаў Ордэн Брытанскай Імперыі – узнагароду, якую каралеўскі двор Вялікабрытаніі ўручае брытанцам за заслугі перад Радзімай. Джо Кокер адзначаны афіцэрскім званнем за свае музычныя дасягненні. Па словах спевака, які нарадзіўся ў Шэфілдзе, але ўжо больш дваццаці год жыве ў Злучаных Штатах, ён “быў здзіўлены, калі пачуў, што атрымаў Oрдэн”. Маўляў, ён “ужо доўга жыве ў Амерыцы і нават не мог уявіць, што калі небудзь будзе ўшанаваны гэтай ўзнагародай”.

Дадам, што зараз Кокер узнаўляе сувязі з Радзімай, ён плануе выступіць на фэсце Tower of London у ліпені. Зрэшты, кар’ера Джо Кокера знаходзіцца зараз на чарговым пад’ёме - ягоны новы альбом «Hymn For My Soul» стартаваў у чартах з дзевятага месца і заставаўся ў Top 40 пяць тыдняў.

Фота: www.hogreve.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі