Джо Байдэн: Расія губляе ўплыў на постсавецкай прасторы

У інтэрв’ю газеце The Wall Street Journal віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байден распавёў пра тое, якім яму бачыцца будучыня Расіі на міжнароднай арэне. Палітык мяркуе, што "сітуацыя ў свеце мяняецца, а яны [рускія] чапляюцца за няўстойлівае мінулае". Таксама Джо Байден звярнуў увагу на тое, што Расія паступова губляе ўплыў на постсавецкай прасторы. У якасці прыкладу віцэ-прэзідэнт ЗША прыгадаў адносіны Масквы “са сваім саюзнікам Беларуссю”, якія, на яго думку, паступова пагаршаюцца.

Таму, па меркаванні Джо Байдэна, бліжэйшым часам Расія працягне ісці на саступкі, — паведамляе Lenta.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі