Джэймса Хэтфілда абкралі перад канцэртам у Маскве

Лідара гурта Metallica Джэймса Хэтфілда абкралі ў адным з маскоўскіх рэстаранаў.  Перад канцэртам музыкі Metallica зайшлі перакусіць, і лідар гурта вырашыў аплаціць абед з дапамогай пластыкавай карты, паведамляе партал Life News. Пасля чаго выявіў, што з яе знята на 500 долараў больш, чым трэба. Хэтфілд абурыўся і вярнуўся ў рэстаран, каб патрабаваць тлумачэнняў.

Выкліканы супрацоўнік прад'явіў музыканту касавы чэк, па якім з Хэтфілда ўзялі столькі, колькі і было паказана ў рахунку. Куды падзеліся яшчэ 500 долараў высветліць так і не атрымалася.

Як сцвярджае Life News, звяртацца са скаргай у маскоўскія праваахоўныя органы вакаліст Metallica не стаў, але карткай у Расіі больш не расплачваўся.

Фота: roguemag.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі