Джэймс Макартні стварыў гурт The Light

Сын сэра Пола Макартні, Джэймс, сабраў уласны гурт. Як паведамляе Undercover, у калектыве пад назвай The Light спадчыннік экс-бітла адказвае за вакал і гітарныя партыі, а двое яго прыяцеляў - Браян Джонсан і Чарлі Тэрнэр - за ўдарныя і бас адпаведна.

Па словах 32-гадовага Джэймса Макартні, ён пазнаёміўся з гэтымі музыкамі каля года таму, а пазней раскруткай каманды пачаў займацца прадзюсер Дэвід Кан. Лідэр The Light адзначыў, што бацька таксама дапамагае яму парадамі і дае ўказанні. The Light ужо паспелі даць некалькі канцэртаў.

Сын былога басіста The Beatles, які, па ўласным прызнанні, з дзевяці гадоў марыў стварыць гурт, пачаў кар'еру музыкі некалькі гадоў таму. Ён удзельнічаў у запісу сольных альбомаў бацькі "Flaming Pie" (1997) і "Driving Rain" (2001). У 2005 годзе Джэймс суправаджаў сэра Пола ў гастрольным туры па гарадах ЗША.

Не так даўно стала вядома, што Джэймс Макартні працуе над запісам пласцінкі разам з удзельнікамі гурта з Ліверпуля The Dead 60's, якая распалася ў траўні 2008 года. У нядаўнім інтэрв'ю музыка пацвердзіў інфармацыю аб тым, што ён рыхтуе да выпуску кружэлку, аднак не ўдакладніў, ці ідзе размова пра сольную працу альбо пра дэбютны альбом The Light.

Фота: www.lenta.ru