Джэймс Кэмеран зробіць Клеапатру з Анджаліны Джалі

Кампанія Sony Pictures Entertainment здыме біяграфію царыцы Егіпту Клеапатры ў фармаце 3D.  Як паведамляецца на сайце Deadline, фільм будзе заснаваны на біяграфічнай кнізе амерыканскай пісьменніцы Стэйсі Шыф (Stacy Schiff) "Клеапатра: Жыццё" (Cleopatra: A Life), якая была апублікаваная ў 2009 годзе.

Тэкст быў адаптаваны для кіно сцэнарыстам Браянам Хэлгелендам. Рэжысёрам карціны павінен стаць Джэймс Кэмеран. Мяркуецца, што ролю самой Клеапатры можа выканаць Анджэліна Джалі. Не гледзячы на тое, што ні рэжысёр, ні актрыса пакуль не далі афіцыйнай згоды на ўдзел у праекце, Sony Pictures спадзяецца распачаць здымкі ужо ў 2011 годзе.

Адзначым, што кінематаграфістаў заўсёды цікавіў лёс Клеапатры. Егіпецкая царыца неаднаразова станавілася гераіняй фільмаў, самым вядомым з якіх з'яўляецца стужка "Клеапатра" 1963 года з Элізабэт Тэйлар у галоўнай ролі.

Фота: dietrichthrall.files.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі