Джэймс Кэмеран : больш ніякіх тэрмінатараў!

Джэймс Кэмеран не збіраецца больш вяртацца да кінафраншызы "Тэрмінатар". Як сцвярджае выданне Toronto Sun, пра гэта рэжысёр паведаміў на прэм'еры фільма "Аватар". "Я хачу рухацца далей, а не засяроджвацца на чымсьці адным. Шчыра кажучы, я больш не зацікаўлены ні ў гэтым вобразе, ні ў гэтых ідэях. Мне здаецца, і гледачы ўжо не моцна цікавяцца імі. Гэты шлях ужо пройдзены", - сказаў Кэмеран.

Слабыя вынікі чацвёртай часткі серыяла - фільма "Тэрмінатар: Няхай прыйдзе выратавальнік" рэжысёр тлумачыць адсутнасцю ў карціне Арнольда Шварцэнэгера. "Ён - неад'емная частка фільма. Калі паспрабаваць разарваць гэтую сувязь, атрымаецца "Тэрмінатар: Няхай прыйдзе выратавальнік" - някепски фільм, але не фільм-адкрыццё", - падкрэсліў ён.

Больш за усё Джэймс Кэмеран шкадуе аб тым, што шмат гадоў таму дзеля магчымасці зняць арыгінальны фільм саступіў свае правы на франшызу ўсяго за адзін долар. "Калі б ў мяне была машына часу, якая дазваляе даслаць у мінулае толькі кароткае паведамленне, я б абавязкова напісаў сам сабе: "Не прадавай!", - пажартаваў Кэмеран.

Фота: www.theplace.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі