Джэймс Бонд будзе партызаніць у беларускіх лясах

Брытанскі акцёр Дэніел Крэйг, які дамогся сусветнай вядомасці пасля выканання ролі Джэймса Бонда ў фільме "Казіно Раяль", згуляе ў фільме Эда Цвіка, прысвечаным Другой сусветнай вайне.
Сюжэт карціны будуецца вакол рэальнай гісторыі чатырох братоў, якія ўдзельнічалі ў польскім супраціве нацыстам. Затым яны былі вымушаныя разам з групай уцекачоў з гета пакінуць краіну і далучыцца да буйнога партызанскага атрада ў беларускіх лясах.

Якую менавіта ролю згуляе Крэйг, пакуль не паведамляецца. У бліжэйшых планах акцёра ўдзел у такіх праектах, як "Залаты компас", "Я, Люцыпар" і 22-я серыя "бондзіаны". Рэжысёр Эд Цвік вядомы па такіх карцінах, як "Апошні самурай" і "Крывавы дыямент".

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі