Джэксан названы самым паспяховым нябожчыкам

Майкл Джэксан (Michael Jackson) прызнаны самым высокааплачваемым нябожчыкам у 2010-м годзе.  Кароль поп-музыкі ўзначаліў штогадовы рэйтынг часопіса Forbes. Ён абышоў Элвіса Прэслі (Elvis Presley), Джона Ленана (John Lennon) і Джымі Хендрыкса (Jimi Hendrix).

З моманту смерці Джэксана ў чэрвені 2009 года яго рахунак павялічыўся на 275 мільёнаў долараў. Поспех Джэксана эксперты Forbes тлумачаць паваротлівасцю распарадчыкаў яго маёмасці, якія за гэты час здзейснілі шэраг паспяховых акцый.

Другім у спісе самых багатых знакамітасцяў з таго свету стаў Элвіс Прэслі з заробкам 60 мільёнаў долараў. За ім размясціўся аўтар «Уладара пярсцёнкаў» Джон Толкіен (J. R. R Tolkien) з 50 мільёнамі. Джон Ленан заняў 5-е месца ў рэйтынгу, Джымі Хендрыкс 11-е, а замкнуў рэйтынг тэлемагнат Ааран Спэлінг з 5 мільёнамі долараў прыбытку.

Фота: dnvibe.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі