Джагер і Скарсэзэ здымуць "Гісторыю музыкі"

Музыка Мік Джагер і рэжысёр Марцін Скарсэзэ рыхтуюць маштабны тэлесерыял, прымеркаваны да 40-гадовай гісторыі рок-індустрыі. Цыкл праграм “History of music” распавядзе пра этапы развіцця музычнага бізнесу — ад рытм-энд-блюза да хіп-хопа.

Ідэя праекта належыць Джагеру. Будучы актыўным персанажам сучаснай рок-сцэны, музыка прадставіць свой погляд на падзеі апошніх сарака гадоў. А Скарсэзэ абраны рэжысёрам фільма невыпадкова: менавіта ён стаў аўтарам нашумелага дакументальнага фільма пра The Rolling Stones "Shine A Light".

Здымкі фільма пачнуцца ўжо ў бліжэйшы час. Аднак дата выхаду карціны на экраны пакуль не вызначана.

Фота: www.film.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі