Дыск "Барды Свабоды" прэзентаваны ў Мінску
Прэзентацыя складанкі "Барды Свабоды" прайшла 9 красавіка ў сталічным Палацы мастацтваў. На плытцы запісана 50 праграм з удзелам беларускіх бардаў, якія цягам апошняга часу вышлі ў эфір "Радыё "Свабода". Сярод удзельнікаў дыска — Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі, Алесь Камоцкі, Андрэй Хадановіч. "Барды Свабоды" — цалкам розныя людзі і па прафесіях, і па поглядах на жыццё. "Там і дактары, і офісны "планктон", і кампутарнікі, і інжынеры. <...> Аб'ядноўвае іх неабыякавасць да роднай краіны і лёсу беларускай мовы", — цытуе аднаго з "бардаў "Свабоды", Змітра Бартосіка, агенцтва БелаПАН.
Першы дыск "Барды Свабоды" выйшаў накладам у тысячу асобнікаў і распаўсюджваецца сярод слухачоў бясплатна.
Першы дыск "Барды Свабоды" выйшаў накладам у тысячу асобнікаў і распаўсюджваецца сярод слухачоў бясплатна.