Дырэктар школы чараўніцтва Хогвардс — гей!

Пісьменніца Джоан Роўлінг у пятніцу абвясціла, што герой серыі кніг пра Гары Потэра дырэктар школы чараўніцтва Хогвардс Альбус Дамблдор з'яўляецца гомасэксуалістам.

Паводле агенцтва Associated Press, заяву пра нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю свайго персанажа Роўлінг зрабіла падчас выступу перад прыхільнікамі сваіх раманаў. Калі адзін з юных слухачоў задаў пісьменніцы пытанне пра тое, ці было ў Дамблдора сапраўднае каханне, яна адказала: "Дамблдор — гей".

Аўдыторыя ахнула і заапладыравала. А Роўлінг растлумачыла, што сэрца Дамблдора належыць Гэлэрту Грындэльвальду, якога той перамог у бойцы добрых і злых чараўнікоў. Роўлінг таксама распавяла, што, праглядаючы сцэнар фільма па шостай частцы кнігі, выявіла там узгадванне нейкай маладзіцы, якой калісьці цікавіўся Дамблдор. І ёй давялося раскрыць рэжысёру праўду пра свайго персанажа.

Фота: ru.wikipedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі