"Дынама-Брэст" пакідаюць адразу 9 футбалістаў

Як паведамляе афіцыйны сайт  "Дынама-Брэст", змены ў складзе былі зацверджаны кіраўніцтвамбрэсцкага клубу. У сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння кантракту каманду пакідаюць футбалісты: Ігар Бурко, Аляксей Ганчароў, Юрый Дручык, Юрый Кендыш, Верон Огар і Аляксандр Талканіца. Таксама па ўзаемнай згодзе скасаваны кантракты з яшчэ трыма гульцамі: Уча Гагаладзэ, Філіпам Івановым і Мінорам Сато.



Дасягнута дамоўленасць падоўжыць кантрактныя абавязанні толькі траім футбалістам. Гэта Валерый Каршакевіч, Любен Нікалаў і Аляксандр Перапечка.



Зараз "Дынама-Брэст" займае восьмае выніковае месца ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі