Дванаццаць беларускіх школ сталі "інавацыйнымі"

Пра гэта Еўрарадыё распавёў намеснік дырэктара Парку высокіх тэхналогій Аляксандр Марцінкевіч.

Марцінкевіч: “Сёння дванаццаць устаноў адукацыі сталі інавацыйнай пляцоўкай, і яны пашыраюць тое, што пачалося два гады таму. Сёння гэты праект рэалізуецца ў Наваполацку, Оршы, Смаргоні, Мінску, Воранаве, Васілішках, Ваўкавыску”.

Праект “Адзін вучань — адзін камп'ютар” быў запушчаны ў 2011 годзе сумесна Міністэрствам адукацыі і Паркам высокіх тэхналогій. Напачатку ў праекце ўдзельнічалі сем школ. У адным ці некалькіх класах у кожнай школе вучні карысталіся на уроках нэтбукамі.

Фота: franuk.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі