Дэйв Гроўл зноў працуе з Крыстам Наваселічам

Дэйв Гроўл апублікаваў першыя дэталі будучага новага альбома Foo Fighters.  У Працы над паслядоўнікам «Echoes, Silence, Patience & Grace» (2007) возьме ўдзел былы калега Дэйва па гурту Nirvana, басіст Крыст Наваселіч. Па словах Гроўла, для новай кружэлкі Foo Fighters ужо падрыхтавана сем трэкаў, запісаных пад кіраўніцтвам прадзюсара Буча Віга. Паводле меркавання Дэйва, гэты дыск стане самым цяжкім запісам у кар'еры гурта ("ніякіх акустычных гітар!" - абяцае музыка).

На альбоме будзе мінімум адна песня, запісаная пры ўдзеле Крыста Наваселіча. У якасці яшчэ аднаго запрошанага «госця» выступае Боб Маўлд, экс-фронтмэн легендарных рокераў Husker Du.

Працэс запісу лонгплею старанна дакументуецца, так што пасля ўсе цікавосткі студыйных сесій будуць даступныя шырокай публіцы. Foo Fighters пакуль не спяшаюцца абвяшчаць дату рэлізу дыска, маўляў, музыкі захопленыя творчым працэсам і не жадаюць спяшацца.

Фота: foo-fighters.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі