Дэйман Элбарн распавёў пра "гераіннае" мінулае Blur

Лідэр брытанкай каманды Blur Дэйман Элбарн падзяліўся падзеямі, што адбываліся з гуртом падчас яго знаходжання на вяршыні славы. Як перадае The Daily Telegraph, музыкі гурта ў 90-х гадах бавіліся гераінам. Пра гэтыя і іншыя моманты біяграфіі Blur распавядаецца ў дакументальным фільме "No Distance Left To Run", прэм’ера якога днямі адбылася ў Лондане.

Паводле словаў Элбарна, у адной з найбольш папулярных песень гурта "Beetlebum" гавока ідзе пра гераін. Да таго ж , 41-гадовы фронтмэн Blur распавёў пра свае пакуты ад поспеху гурта. “Гэта была сапраўдная атрута. Са мной пастаянна здараліся прыступы панікі. Асабліва цяжка было падчас выхаду 3-га альбома "Parklife", які заняў першае месца ў нацыянальным чарце”, - кажа Элбарн.

Таксама музыка пракаментаваў адносіны Blur з ідэйнымі ворагамі гурта – камандай братоў Галахераў Oasis. Элбарн заявіў, што канфлікт з Oasis нагадваў яму пра школьныя часы, калі даводзілася адбівацца ад хуліганаў.

У фільм "No Distance Left To Run" таксама ўвайшло відэа як нядаўніх выступаў Blur, так і архіўныя запісы. Паведамляецца таксама, што пазней стужка будзе выдадзеная на DVD.

Фота: www.vecernji.hr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі