Дэвід Гілмар дасць сакрэтны канцэрт у Лондане

Гітарыст і вакаліст Pink Floyd Дэвід Гілмар стане ўдзельнікам сакрэтнага шоў, арганізатарам якога выступіла дабрачынная арганізацыя.


Сродкі ад рэалізацыі квіткоў атрымае фонд дапамогі бяздомным. Разам з Гілмарам на сцэну выйдзе дуэт з Малі Амаду і Марыям.

Канцэрт адбудзецца ў Лондане 25 траўня. Мерапрыемства названа "сакрэтным", бо дакладны час і месца яго правядзення будуць абвешчаныя за суткі да пачатку.

У серыі сакрэтных шоў, якая стартавала ў Лондане 5 траўня, бяруць удзел такія калектывы як The Bluetones, Bombay Bicycle Club, The Pipettes і трыа Dodgy.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі