Дэвід Гэан: "Дзякуй, Чылі!"

Лідэр гурта Depeche Mode Дэвід Гэан пераблытаў адну лацінаамерыканскую краіну з другой, паведамляе Associated Press. Падчас канцэрта Depeche Mode у сталіцы Перу горадзе Ліма Гэан крыкнуў: “Дзякуй вялікі, Чылі!” На канцэрце прысутнічала 30 тысяч чалавек, аднак большасць фанатаў не заўважыла памылку музыкі і працягвала апладзіраваць.

Нешта падобнае ў выкананні музыкаў адбывалася ў Перу і раней. Так, у 2004-м годзе адна з удзельніц мексіканскага поп-гурта RBD, у якім граюць акцёры з папулярнага ў Лацінскай Амерыцы маладзёжнага серыяла “Rebelde”( “Мяцежны дух” ), таксама пераблытала Перу з Чылі і пракрычала “Прывітанне, Чылі!”. Але больш за ўсё праславілася канадская спявачка Эланіс Морысет, якая напрыканцы свайго выступу ў Ліме падзякавала Бразіліі!

Фота: www.smachno.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі