Дэвід Боўі пакажа канцэрт 14-гадовай даўніны

Шаноўны мэтр глэма Дэвід Боўі плануе выдаць канцэртны альбом, сыграны ім з нагоды ўласнага 50-годдзя 14 гадоў таму. Шоў, падчас якога спевака павіншавалі знакамітыя калегі, адбылося ў 1997 годзе на Madison Square Garden у Н’ю-Ёрку. Зараз прыхільнікаў Боўі чакае альбом “Birthday Celebration - Live in NYC 1997”, які задакументаваў гэтае знамянальнае шоў.

Альбом выйдзе ў ЗША 26 красавіка, і ў яго ўвойдуць 24 трэкі, уключаючы ўсе дуэты з гасцямі вечара. Некалькі адмысловых гасцей, уключаючы лідэра Pixies Фрэнка Блэка, кіраўніка Cure Роберта Сміта, Лу Рыда і Sonic Youth, Дэйва Грола і Білі Коргана прадстаўленыя на альбоме калабарацыямі з Боўі.

Дэвід Боўі спыніў канцэртную і студыйную дзейнасць больш за 10 гадоў таму і вяртацца да яе пакуль не плануе.

Фота: www.music.itop.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі