Дэвід Боўі адмовіўся ад Лэдзі Гага

Дэвід Боўі (David Bowie) аспрэчыў чуткі, што прапанаваў Lady Gaga песню для яе новага альбома.  Нагадаем, што нядаўна ў інтэрнэце распаўсюдзілася інфармацыя пра тое, што на новым дыску Lady Gaga з'явіцца кампазіцыя «Vinyl» аўтарства Боўі, больш за тое - ён сам нібыта збіраўся выканаць яе дуэтам з поп-зоркай.

Музыка, які зараз знаходзіцца ў творчым адпачынку, паспяшаўся развеяць гэтыя чуткі, назваўшы іх лухтой. «Рэсурсы, якія надрукавалі гэту гісторыю, адразу ж далі абвяржэнне, але інфармацыя ўжо паспела распаўсюдзіцца па Сетцы, - паведамляе Дэвід Боўі на сваім вэб-сайце. – Я думаю, што камусьці проста вельмі хацелася каб нешта падобнае адбылося».

Нагадаем, раней Lady Gaga неаднаразова заяўляла, што лічыць Боўі адным са сваіх куміраў і натхнялася яго іміджам узору 70-х гадоў для стварэння ўласнага стылю.

Фота: zaiusnation.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі