Дэвід Бірн і Фэтбой Слім перанеслі жыццё ўдавы дыктатара на танцпляц

Былы фронтмэн гурта Talking Heads Дэвід Бірн і брытанскі дыджэй Норман Кук, вядомы як Фэтбой Слім, скончылі запіс сумеснага альбома "Here Lies Love". Пласцінка, праца над якой была пачатая некалькі гадоў таму, прысвечаная ўдаве былога філіпінскага дыктатара Фердынанда Маркаса - Імельдзе Маркас. І запісаная з удзелам многіх вядомых вакалістак.

У "Here Lies Love" увайшлі 22 кампазіцыі, запісаныя з ўдзелам вакалісткі The B-52's Кейт Пірсан, амерыканскай спявачкі Торы Эймас, заснавальніцы праекту Florence & The Machine Флоурэнс Уэлч, Сіндзі Лаўпэр і іншых зорак.

Дэвід Бірн адзначыў, што на працу над пласцінкай яго падштурхнула жаданне разабрацца ў тым, "што кіруе моцнымі асобамі і што прымушае іх працаваць над сабой". Пры гэтым асноўнай мэтай выдання дыску музыка назваў імкненне перанесці гісторыю Імельды Маркас на танцпляц.

Рэліз "Here Lies Love" запланаваны на 23 лютага 2010 года. Калекцыя будзе складацца з дзвюх пласцінак, ілюстраванай кнігі і DVD.

Паводле lenta.ru
Фота: www.pollsb.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі