Детидетей у “Гудвіне”: “Усе мары збываюцца!”

5-га кастрычніка "ДетиДетей" адыгралі доўгачаканы клубны канцэрт у сталічным клубе “Гудвін”. Як кажуць самі музыканты, яны ўжо даўно шукалі магчымасць зрабіць такі канцэрт, на якім іх госці і фанаты маглі б патанчыць. У выніку –амаль 2 гадзіны разам з талантлівымі акцёрамі-музыкантамі, выдатны бадзёры настрой, шчырыя і вельмі экспрэсіўныя кампаззіцыі і крышачку тэатральных мініацюр у час іх выканання. Прапануем вам невялічкую фотавандроўку ў свет дзяцінства разам з гуртом "ДетиДетей".





На канцэртах "ДетиДетей" нельга заставацца абыякавым – нават тыя, хто апынуліся на іх выступе упершыню, зараджаюцца моцнай энергетыкай, танчаць і жартуюць разам з музыкантамі.



Бо калі трапляеш у атмасферу дзяцінства, ужо не можаш і не хочаш выйсці адтуль. Музыканты вядуць сябе на сцэне так, як ім хочацца - натуральна, не баючыся паказацца смешнымі ці занадта інфантыльнымі. І ты таксама разам з імі трапляеш у гэту хвалю безклапотнасці і спакою, зачаравана глядзіш на сцэну і слухаеш песню за песняй.




Працяла сэрца і кранула за жывое “Клевер”, нагадала ліхтаршчыка з “Маленькага прынца” кампазіцыя “Человечек”, падняла ў аблокі “Лужастая” і вярнула у казку “Трамвай”.




Зусім хутка ў "ДетиДетей" плануюцца новыя канцэрты. Не прапусціце!!!





Фатографы: Хасеневіч Валянцін і Гонтараў Міхаіл

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі