Depeche Mode зноў адмянілі канцэрты

Depeche Mode вымушаныя адмяніць выступы ў Партугаліі і Іспаніі, запланаваныя на 11 і 12 ліпеня. Прычынай паслужылі праблемы са здароўем у вакаліста Дэйва Гэана, паведамляе афіцыйны сайт гурта.

Пасля канцэрту ў іспанскім горадзе Більбао ў Дэйва выявілі расцяжэнне сухажылля на назе. Лекары забаранілі яму выступаць.

Нагадаем, што ў траўні гурту ўжо даводзілася адмяніць некалькі шоў з-за іншых праблем са здароўем Дэйва.

Такім чынам, тур у Еўропе закончыўся для Depeche Mode датэрмінова. Наступныя канцэрты ў падтрымку альбома “Sounds Of The Universe” прызначаны на 24 і 25 ліпеня ў Канадзе.

Фота: bbc.co.uk
music.open.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі