Depeche Mode рушаць у еўрапейскае турнэ

Ветэраны электра-попа Depeche Mode анансавалі маштабнае турнэ па Еўропе, якое будзе праходзіць вясной-летам наступнага году.

Гастроль пад назвай «Tour Of The Universe 2009» ахопіць 22 краіны. Нажаль, ні расійскіх, ні ўкраінскіх, ні тым больш беларускіх дат у графіку музыкаў няма.

Нагадаем, што апошні раз Depeche Mode гастралявалі па Еўропе ў 2006-м годзе. Тады музыкам давялося адмяніць апошнюю дату туру, адмовіўшыся ад выступу ў Ізраілі. Зараз калектыў выправіць памылку: «Tour Of The Universe» стартуе 10 траўня ў Тэль-Авіве.

Гастролі будуць праводзіцца ў падтрымку новага студыйнага альбому Depeche Mode, запіс якога зараз вядзецца ў Нью-Ёрку. Рэліз паслядоўніка «Playing The Angel» (2006) запланаваны на красавік гэтага году.

Агулам у межах будучага канцэртнага туру музыкі плануюць адыграць 28 канцэртаў. Скончацца гастролі выступам Depeche Mode на партугальскім Porto Superbock Super Rock Festival 11 ліпеня.

Расклад «Tour Of The Universe 2009»:

10 траўня – Тэль-Авіў, Ізраіль
12 траўня – Афіны, Грэцыя
14 траўня – Стамбул, Турцыя
16 траўня – Бухарэст, Румынія
18 траўня – Сафія, Балгарыя
20 траўня – Белград, Сербія
21 траўня – Загрэб, Харватыя
23 траўня – Варшава, Польшча
25 траўня – Рыга, Латвія
27 траўня - Вільня, Літва
30 траўня – Лондан, Вялікабрытанія
2 чэрвеня – Гамбург, Нямеччына
4 чэрвеня – Дюсельдорф, Нямеччына
7 чэрвеня – Лейпцыг, Нямеччына
10 чэрвеня – Берлін, Нямеччына
12 чэрвеня – Франкфурт, Нямеччына
13 чэрвеня – Мюнхен, Нямеччына
16 чэрвеня – Рым, Італія
18 чэрвеня – Мілан, Італія
20 чэрвеня – Rock Werchter, Бельгія
22 чэрвеня – Браціслава, Славакія
23 чэрвеня – Будапешт, Вугоршчына
25 чэрвеня – Прага, Чэхія
27 чэрвеня – Парыж, Францыя
30 чэрвеня – Капенгаген, Данія
2 ліпеня – Бэрген, Нарвегія
3 ліпеня – Арвіка, Швецыя
11 ліпеня – Порта, Партугалія.

Фота: noises.nnm.ru