Def Leppard стаміліся ад канцэртаў

Брытанцы Def Leppard афіцыйна абвясцілі пра сыход у творчы адпачынак.  Рок-ветэраны плануюць вярнуцца на сцэну праз год, а пакуль будуць адпачываць ад стрэсаў, назапашаных за гады працы, і займацца сольнымі праектамі.

Чуткі пра распад Def Lappard пераследваюць гурт з мінулага года - пасля таго як музыкі адмянілі 20 канцэртаў свайго амерыканскага тура, растлумачыўшы гэта «неспадзяванымі акалічнасцямі прыватнга характару».

Пазней высветлілася, што фронтмэн Джо Эліат (Joe Elliott) вырашыў адмовіцца ад канцэртаў, каб знаходзіцца побач з жонкай, якая чакае іх першынца. Падобна на тое, што зараз вакалісту неабходны дэкрэтны адпачынак па даглядзе за дзіцём.

«Мы бярэм год перапынку. Пасля таго як ты выпускаеш хіт а ля «Hysteria» і становішся шрубкай карпаратыўнай машыны, ты проста вешаеш на сваю шыю ярмо, - тлумачыць Эліат. - Наша музыка – гэта рок-гімны, і гэта ўжо ператварылася ў бізнес. Над кожным новым запісам даводзіцца рупліва працаваць і гэта адымае ўсё больш нерваў. Зараз я займаюся праектам Down 'N Outz - і адпачываю душой. Гэта асвяжальная змена, я пачуваюся падлеткам у 50-гадовым целе».

Нагадаем, што на сённяшні дзень у дыскаграфіі Def Leppard налічваецца 11 альбомаў, апошні з якіх, «Songs from the Sparkle Lounge», выйшаў у 2008 годзе.

Фота: lineout.thestranger.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі