Death Grips не з’явіліся на свой канцэрт у Чыкага

Апошнія ў сваю чаргу разграмілі абсталяванне гурта, што стаяла на сцэне, і парвалі дэкарацыі да канцэрта з выявай запіскі самазабойцы.

Як высветлілася, усё так і было задумана музыкамі — Death Grips нават не збіраліся прыязджаць на канцэрт. І гэта нягледзячы на тое, што мэнэджмент каманды суцяшаў супрацоўнікаў клуба Bottom Lounge расповедамі, што гурт на шляху ў клуб, і ён затрымліваецца.

Цікава, што “разламанае” абсталяванне ўяўляла сабой вучнёўскую барабанную стойку, ды і дэкарацыі таксама наўрад ці былі нейкімі асабліва дарагімі.

Самае смешнае, што музыкаў гурта нават не было ў Чыкага ў гэты дзень! Напярэдадні яны адмянілі некалькі канцэртаў. Застаецца пытанне: на што гурт разлічвае з падобнымі выхадкамі?

Паводле zvuki.ru

Фота: www.flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі