Дажджлівае надвор’е захаваецца да выхадных

Сёння невялiкiя навальнiчныя дажджы будуць гаспадарыць на большай частцы краiны. А вось у пятнiцу кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi чакаюцца толькi па ўсходняй палове краiны. Тэмпература паветра ўначы з да пятнiцы пратрымаецца на ўзроўні 9—15, удзень 19—25 градусаў цяпла.

На выхадныя паветраныя патокi зменяцца на паўднёва-заходнiя, таму да нас завiтае больш цёплае паветра з боку поўдня Еўропы. Тэмпература паветра ўначы ў суботу 10—16, удзень 22—28, па паўднёвым захадзе да 30 градусаў. Істотна пацяплее ў нядзелю, калi ўначы чакаецца да 15—20 градусаў, удзень 25—30, а па паўднёвым усходзе нават да 32 цяпла. Кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi ў выхадныя чакаюцца толькi па паўночным захадзе краiны.

Звязда