Данэлія скончыць "Кін-дза-дзу" ў 2011 годзе

Георгій Данэлія заявіў, што скончыць працу над анімацыйнай версіяй "Кін-дза-дзы" да лета 2011 года, паведамляе ИТАР-ТАСС.  Упершыню інфармацыя пра тое, што Данэлія плануе зняць мультфільм, заснаваны на яго ж кінастужцы 1986 года, з'явілася яшчэ ў 2005 годзе. У 2006-м быў названы папярэдні тэрмін завяршэння працы над праектам - 2008 год.

Ва ўстаноўлены тэрмін мультфільм гатовы не быў, аднак Данэлія здолеў паказаць некалькі эпізодаў з яго на фестывалі ў Ханты-Мансійску ў лютым 2008 года. Данэлія заяўляе, што "не хацеў, каб анімацыйны фільм быў падобным на ігравы".

Мультыплікацыйная "Кін-дза-дза" ствараецца з дапамогай змяшанай тэхнікі. У стужцы будзе прысутнічаць як двухмерная, так і трохмерная анімацыя. Таксама вядома, што сам Данэлія агучыў у мультфільме адну з роляў, але якую пакуль невядома.

Фота: dirty.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі