Даф Макаган пакінуў Jane's Addiction

Экс-удзельнік "залатога складу" Guns N'Roses Даф Макаган вырашыў развітацца і з гуртом Jane's Addiction.  Калектыў паведаміў пра сыход басіста на сваім афіцыйным сайце. «Мы ўдзячныя Дафу за тое, што ён для нас зрабіў, і нам вельмі падабаюцца песні, прыдуманыя з ім, але музычна мы рухаемся ў розных накірунках», - гаворыцца ў заяве.

Пасля расстання з Guns N'Roses Макаган граў з шэрагам калектываў, у прыватнасці, з Velvet Revolver. Да Jane's Addiction басіст далучыўся ў сакавіку гэтага года. Чым плануе займацца Макаган далей пакуль не паведамляецца.

Фота: musicradar.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі