Дачка Стынга выпускае дэбютны альбом

Тым часам, як дачка Бона пачынае кар'еру ў кіно, дачка іншай музычнай легенды, Стынга, ідзе па слядах бацькі. 20-гадовая мадэль і актрыса выпускае дэбютны альбом, паведамляе Gigwise.Com. Пласцінка пад назвай "The Constant" выйдзе 4 кастрычніка з падзагалоўкам I Blame Coco.  Дэбютны дыск Како Самнер запісала ў стылі электра-поп.

А з 13 трэкаў рэлізу, два "Caesar" і "Self Machine" ужо прадстаўлены публіцы ў якасці сінглаў. Песню "Caesar" Како запісвала разам са шведскай поп-зоркай Робін.

Не шукаючы лёгкіх шляхоў, Како Самнер сама напісала вялікую частку песень для альбома. Выключэннем стала песня Ніла Янга "Only Love Can Break Your Heart".

Нагадаем, што бацька узыходзячай зоркі, Стынг, выступіць у Мінску 18 верасня ў “Мінск-Арэне” у суправаджэнні Каралеўскага філарманічнага аркестра.

Фота: swg.co.za

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі