Дачка Стынга і Robyn выпускаюць сінгл

Эліат "Како" Палін Самнер - адна з чатырох дзяцей Стынга і Трудзі Стайлер выпускае сінгл сумесна са спявачкай Robyn Пасля эпізадычных роляў у кіно і ўдзелу ў паказах калекцый модных дызайнераў дзяўчына вырашыла пайсці следам за бацькам. Эліат выступае і працуе над дэбютным альбомам пад псеўданімам I Blame Coco.

На напісанне песень дзевятнаццацігадовую спявачку натхняе панк-рок і дыска.
Новы сінгл "Caeser" з'яўляецца дуэтам Кока са шведскай электропоп-выканаўцай Робін. А адну са сваіх кампазіцый пад назвай "Avion" Како запісала разам з братам Джэйкам.

Дэбютны сінгл дачкі былога лідэра легендарнага гурта Police выйдзе 25 студзеня 2010 году.

Фота: cafemaroon.com
Паводле music.open.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі