Дачка Бона знімецца разам з Шонам Пэнам

Старэйшая дачка вакаліста U2 Бона з'явіцца ў новым фільме італьянскага рэжысёра Паоло Сарэнціна «This Must Be The Place».  19-гадовая Іў Хьюсан (нагадаем, што сапраўднае імя бона – Пол Хьюсан) выканае ролю прыхільніцы рок-зоркі, якая высочвае былога нацыста, што катаваў яго бацьку ў канцлагеры. У галоўнай ролі ў гэтай крымінальнай драме знімецца вядомы акцёр Шон Пэн. Мяркуецца, што карціна выйдзе на экраны ў 2011-м годзе.

У Іў Хьюсан ужо ёсць невялікі акцёрскі досвед. У 2008-м годзе дзяўчына засвяцілася ў фільме незалежнага рэжысёра Эрыка Дантана «The 27 Club» - таксама калямузыкальнай тэматыкі.

Фота: flix66.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі