Да Plastic Ono Band далучыўся Эрык Клэптан

Plastic Ono Band - гурт, створаны ў 1969 годзе Джонам Ленанам і Ёка Она, - дасць канцэрт, удзел у якім пацвердзілі Эрык Клэптан, Пол Сайман, Scissor Sisters, Марк Ронсан, Тэрстан Мур і Кім Гордан з Sonic Youth, а таксама сын Ёка и Джона Шон Ленан і іншыя артысты. Як паведамляе Rolling Stone, шоў нядаўна адроджанага ўдавой Ленана калектыва адбудзецца 16 лютага ў Бруклінскай акадэміі музыкі ў Нью-Ёрку. Ніякіх падрабязнасцяў пра праграму выступу Plastic Ono Band пакуль няма - невядома, якія песні прагучаць падчас канцэрту, у якім парадку выступяць артысты і ці будуць яны выконваць нейкі новы матэрыял.

У апошні раз Ёка Она выступала з гуртом Plastic Ono Band, у склад якога ўвайшлі некалькі японскіх артыстаў, у лістападзе 2009 года. Тады калектыў даў канцэрты ў Осацы і Токіа.

Нагадаем, гурт Plastic Ono Band, які праіснаваў да 1975 года, а затым быў адроджаны ўдавой Ленана ў 2009 годзе, выдаў некалькі запісаў: у іх ліку альбом "Live Peace in Toronto 1969", "John Lennon and Plastic Ono Band" і "Yoko Ono and Plastic Ono Band", а таксама выпушчаны ў верасні 2009 года "Between My Head and the Sky".

Фота: rynn.free.fr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі