Да перасадкі сэрца Ў Беларусі рыхтуецца яшчэ адна жанчына

27 сакавіка журналісты пабывалі ў Нацыянальным цэнтры "Кардыялогія", адкуль выпісалі Наталлю Радкевіч, якой была зроблена першая ў Беларусі аперацыя па перасадцы сэрца. Яны пагутарылі і з наступнай прэтэндэнткай на трансплантацыю сэрца Таццянай і яе маці.
Маці дзяўчыны вельмі спадзяецца на тое, што яе дачцэ будзе зроблена аперацыя: "Я веру ў нашых урачоў, і асабліва ў Юрыя Астроўскага, і спадзяюся, што яны выратуюць маю дачку".

Паводле слоў жанчыны, Таццяна мае кардыялагічнае захворванне ўжо 12 гадоў. У лісце чакання аперацыі пацыентка знаходзіцца з мінулага года.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі