Да канца года долар можа вырасці да 2900 рублёў

Курс долара сёння вырас на 28 рублёў і склаў 2815 рублёў. У адносінах да валютнага кошыка беларускі рубель абнавіў свой мінімум, знізіўшыся на 0,04% у параўнанні з пятніцай 4 снежня, адзначае АФН.
Як зазначыў у каментары Еўрарадыё эканаміст Сяргей Чалы, да Новага года стабілізацыі рубля можна не чакаць.

Чалы: “У іх ёсць 10-адсоткавы калідор на гэты год, які быў на пачатак года ў адносінах да кошыку валют. Там засталося недзе 1,5% да верхняй мяжы. На наступны год таксама заяўлены калідор у 10%. Таму, верагодна, хочуць максімальна выкарыстаць гэты патэнцыял — дагнаць да верхняй мяжы да 31 снежня, і ўжо ад гэтая мяжы адлічваць новыя +/-10%”.

Між тым, верхняя мяжа для курсу долара на сёлета складае 2900 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі