The Cure выкладаюць рарытэты ў Інтэрнэт

The Cure пацешылі фанатаў, выклаўшы ў Інтэрнэт падборку рарытэтных трэкаў, датаваных канцом 80-х гадоў.

Калекцыя пад назвай "Alternative Rarities 1988-1989", якая складаецца з 20 раней выдадзеных канцэртных нумароў і дэма-запісаў, прадстаўлена для на сайце гурта.
Усе матэрыялы адносяцца да перыяду запісу альбома "Disintegration" у 1989 годзе.

Гэта акцыя закліканая прыцягнуць увагу фэнаў да перавыдання альбома "Disintegration", якое запланавана на 24 траўня. У новай версіі пласцінкі можна будзе пачуць ранейшыя рэмасціраваныя трэкі і масу бонусаў.

Паводле @Music
Фота: guardian.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі