Creedence Clearwater Revival перавыдаюць шэсць альбомаў

Шэсць альбомаў легендарнага амерыканскага рок-гурта Creedence Clearwater Revival, якія былі запісаныя ў перыяд з 1968 па 1970 гады, будуць перавыдадзеныя гэтай восенню. Абноўленыя версіі кружэлак паступяць у продаж 30 верасня. Дыскі «Creedence Clearwater Revival», «Bayou Country», «Green River», «Willy & the Poor Boys», «Cosmo's Factory» і «Pendulum», прайшлі лічбавы рэмайстарынг і будуць дапоўненыя рознымі бонусамі і рарытэтамі.

Напрыклад, на дысках «Willy & the Poor Boys» і «Cosmo's Factory» будуць прадстаўленыя студыйныя версіі песень «Down on the Corner» і «Born on the Bayou», якія раней не выдаваліся.

Дадам, што перавыданні будуць выпушчаныя лэйблам Fantasy Records, што ўваходзіць у Concord Music Group, на якім адбыліся арыгінальныя рэлізы гэтых запісаў.

Аднак з 1972 года лэйбл і правы на песні Creedence перайшлі да Саўла Заентца (Saul Zaentz), які быў не ў лепшых адносінах з вакалістам Creedence Джонам Фогэрці, і толькі ў 2004 годзе кампанія Concord здолела зноў вярнуць сабе лэйбл.

Фота: members.fortunecity.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі