Coldplay выступяць на Heineken Open'er

Выступ у межах Heineken Open'er Festival стане першым канцэртам Coldplay на тэрыторыі Польшчы. Арганізатары музычнага саміту ганарацца тым, што такія людзі ўпрыгожаць юбілейны, 10 па ліку “выпуск” фестываль.

Цікава, што нядаўна фронтмэн Coldplay Крыс Марцін заявіў, што пасля выхаду новага альбома, рэліз якога запланаваны на пачатак наступнага года, магчымы распад каманды. Аднак, улічваючы выступ Coldplay на Heineken Open'er, распад адкладзецца на няпэўны тэрмін.

Нагадаем, што ў 2010 годзе Heineken Open'er атрымаў узнагароду як “Лепшы еўрапейскі фестываль” па версіі European Festival Awards.

Фота: www.re-actor.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі