Coldplay выступіў з хорам бяздомных

Канцэрты адбыліся ў Ліверпулі і Н’юкасле, і былі прысвечаныя тэме дабрачыннасці ў крызісныя часы.

Coldplay і Барлоў выканалі некалькі песень пры ўдзеле хору Choir With No Name, складзенага з бяздомных людзей. Гэры таксама прапанаваў выканаць разам “Back For Good”, што і было зроблена.

Незвычайная прэм’ера “Christmas Lights” у Ліверпулі стала пераканаўчым завяршэннем вялікага дабрачыннага канцэрту, падчас якога былі сабраныя 250,000 фунтаў стэрлінгаў (каля 300 000 долараў). Усе сродкі пойдуць на стварэнне новага крызіснага цэнтра ў Ліверпулі.

Фота: www.re-actor.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі