Coldplay вінавацяць у крадзяжы песень

Жыхар ЗША Сэмі Лі Сміт (Sammie Lee Smith), называе сябе "вельмі таленавітым, але пакуль малавядомым" паэтам-песеннікам і абвінавачвае брытанскую каманду “Coldplay” у крадзяжы напісаных ім кампазіцый. Адпаведны іск Сміт падаў у Вышэйшы суд акругі Лос-Анжэлес. Аб гэтым паведамляе TMZ.

У сваёй заяве аўтар песень сцвярджае, што калектыў Крыса Марціна выкраў па меншай меры тры з чатырох тысяч створаных ім песень. Гаворка, у прыватнасці, ідзе аб наступных кампазіцыях з рэпертуару Coldplay: "Yellow", "Clocks" і "Trouble".

У іску Сміт патрабуе, каб Coldplay спынілі выконваць гэтыя песні, а таксама настойвае на выплаце кампенсацыі за парушэнне аўтарскіх правоў. Аб якой суме ідзе гаворка, рэсурс не ўдакладняе. Удзельнікі Coldplay пакуль не пракаментавалі прэтэнзіі паэта-песенніка.

Абвінавачванні ў плагіяце гучаць у адрас Coldplay не ўпершыню. На працягу апошняга часу гурт ўжо чатыры разы спрабавалі абвінаваціць у выкарыстанні чужых ідэй.

Фота: www.theplace2.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі