Coldplay названыя лепшымі сонграйтэрамі года.

Такое званне яны атрымалі падчас 30-й цырымоніі ўручэння ўзнагародаў Амерыканскага Супольнасці кампазітараў, аўтараў і выдаўцоў (American Society of Composers, Authors and Publishers), якая прайшла 13 кастрычніка ў Лондане.  Акрамя таго, трэк Coldplay «Viva La Vida» быў прызнаны «Лепшай кампазіцыяй года». Самі музыкі не прысутнічалі на цырымоніі, абмежаваўшыся запісанымі на відэа падзякамі.

Сярод іншых лаўрэатаў цырымоніі варта адзначыць брытанскага прадзюсара, вакаліста і мультыінструменталіста Таё Круза (Taio Cruz), якому ўручылі прэмію за крэатыў (Vanguard Award), і калектыў Scouting For Girls, які атрымаў Сollege Award за песню «Everybody Wants to Be on TV», якая стала хітом сярод студэнтаў.

Нароўні з новымі песнямі быў адзначаны і шэраг класічных кампазіцый – за іх, так бы мовіць, «кар'ерныя дасягненні»: «Come Together» The Beatles, «I Still Haven't Found What I'm Looking For» U2 і «In The Air Tonight» Філа Колінза.

Фота: yorkblog.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі