Coldplay дапамогуць бяздомным

Два дабрачынныя калядныя канцэрты плануюць зладзіць брытанцы Coldplay. Як паведамляецца на старонцы каманды, канцэрты пройдуць 19 і 20 снежня ў Ліверпулі і Н’юкасле. Шоў будуць прысвечаны праблемам бяздомных, а ўсе сродкі, атрыманыя з імпрэзаў, будуць перададзеныя арганізацыі Crisis, якая дапамагае людзям, што засталіся без жылля.

Цікава, што дакладны час і месца канцэртаў пакуль трымаюцца ў таямніцы. Аматары гурта даведаюцца пра іх толькі за 24 гадзіны да пачатку выступу. Такім чынам музыкі спрабуюць перадаць наведвальнікам пачуццё нявызначанасці, якое штодзень перажываюць бяздомныя людзі.

Кошт квіткоў на дабрачынныя шоў Coldplay пачынаюцца ад 50 фунтаў. З 12 лістапада 200 з іх будуць выстаўленыя на аўкцыён. Іх пакупнікі змогуць асабіста сустрэцца з удзельнікамі гурта а таксама наведаць Vip-бар.

Фота: www.rfm.fr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі