Coldplay адкладаюць выхад дыска

Coldplay не паспеюць выдаць новы альбом да Каляд, як абяцалі гэта раней.  Па словах музыкаў, першапачатковыя рэкордынгавыя сесіі апынуліся не такімі прадуктыўнымі, якімі бачыліся ім спачатку, і ў Coldplay наперадзе яшчэ вялікі кавалак працы.

«Зараз ужо ясна, што нам не варта чакаць падарунку да Каляд, - паведамляе фан-сайт калектыву ColdplayPlaying. – Як распавёў Крыс Марцін, яны блізкія да завяршэння працы над шэрагам песень – але далёка не ўсіх, што былі запланаваны. Па яго словах, няма ніякіх шанцаў на тое, што альбом убачыць свет ўжо ў снежні. Нават калі яны скончаць запіс ужо зараз, іх рэкордынгавы лэйбл не паспее падрыхтаваць годную промакампанію. Так што – на жаль…».

Нагадаем, што папярэдні лонгплэй калектыву «Viva la Vida or Death and All His Friends» выйшаў у чэрвені 2008-га. Напачатку гэтага года Coldplay паабяцалі сваім фэнам, што не будуць зацягваць з рэлізам новага дыска і выпусцяць яго яшчэ на працягу 2010-га.

Фота: yorkblog.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі