Cinemascope адкрывае новы сезон

Папулярны сярод сталічных кінаманаў праект Cinemascope аднаўляе працу пасля вымушанага перапынку на рамонт. За чатыры месяцы адзіны ў горадзе кінатэатр, дзе паказваюць арт-хаўс на мове арыгінала з субтытрамі, паспеў згубіць некалькі фільмаў: на іх паказ скончыліся правы.



З 14-га лістапада Cinemascope будзе працаваць у “тэставым” рэжыме з чацвярга па нядзелю, але зменіць фармат.



“Раней кожны дзень у кінатэатры ішоў новы фільм, і каб дачакацца паўтору стужкі, на якую вы не трапілі, даводзілася чакаць месяцамі, — распавядае адзін з арганізатараў праекта Гера Глік. — Зараз, напрыклад, мы пакажам некалькі фільмаў праграмы класічнага амерыканскага нуару, а пасля кожны з іх будзе ісці тыдзень запар на адным з сеансаў, у 19 ці 21 гадзіну. Мы гэта робім, каб гледачы маглі выбраць пэўны сеанс і паглядзець кіно, а не вышукваць яго тыднямі ў нашым рэпертуары праз месяц”.



Са снежня ў межах праекта пачнецца праграма пад умоўнай назвай “Адкрыты дыспут”, у межах якой пасля прагляду фільма яго можна будзе абмеркаваць. Каб размова не ператварылася ў некантралюемую дыскусію, у зале будуць прысутнічаць два госці — прыхільнік стужкі і яго апанент. Таксама запланаваныя і лекцыі па кіназнаўстве.


Пазнаёміцца з праграмай Cinemascope на бліжэйшы час можна тут

 

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі