Ці ёсць у Масквы план па паглынанні Беларусі? Гаворым з Леанідам Гозманам

Ці ёсць у Масквы план па паглынанні Беларусі? Гаворым з Леанідам Гозманам

24 траўня Цэнтр даследаванняў і прагнозаў развіцця “Еўрапейскі дыялог” ладзіць дыскусію на тэму беларуска-расійскіх адносін. Абмяркоўваць сённяшнія рэаліі стасункаў паміж Масквой і Мінскам і разважаць пра магчымыя сцэнарыі іх развіцця ў будучым будуць эксперты з Беларусі і Расіі — Леанід Гозман, Уладзімір Рыжкоў, Яраслаў Раманчук, Валерый Карбалевіч.

Ці ёсць нешта новае ў сённяшнім пагаршэнні беларуска-расійскіх адносін? Ці толькі эканоміка прычына гэтага пагаршэння? Што стаіць за заявамі з Крамля пра неабходнасць “паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі ў межах Саюзнай дзяржавы”? Наколькі далёка гатовае зайсці кіраўніцтва Расіі ў сваім прымусе да інтэграцыі Беларусі? Ці існуе пагроза страты суверэнітэту Беларусі і ад каго яна сыходзіць — ад Масквы ці нас саміх?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць расійскі палітык Леанід Гозман і экс-старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кіраўнік Цэнтра даследаванняў і прагнозаў развіцця “Еўрапейскі дыялог” Анатоль Лябедзька.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі