Чыноўнік Пастаўскага райвыканкама варыў у лесе самагон

Міні-завод па вытворчасці самагонкі для далейшага незаконнага продажу выявілі супрацоўнікі Пастаўскага РАУС і байцы АМАП УУС Віцебскага аблвыканкама.



У лесе недалёка ад гарадскога пасёлка Лынтупы міліцыя знайшла самагонны апарат, прызначаны для вырабу самагонкі ў прамысловых маштабах. Таксама там было больш за 600 літраў брагі і 23 літра ўжо гатовага "пітва", піша "Ежедневник".



Падпольнымі самагоншчыкамі апынуліся рабочы ААТ «Блакітныя азёры Агра» і 53-гадовы сацыяльны работнік Пастаўскага райвыканкама. Апошні працаваў на важнай сацыяльнай пасады ў выканкаме доўгі час і лічыўся там на добрым рахунку.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі